Сталічная прастора падрыхтавала шматлікія забаўляльныя імпрэзы з нагоды Дня святога Валянціна. У гэтым шэрагу – вечаровы цёпла-рамантычны запуск нябесных ліхтарыўкаў у Парку Дружбы народаў. Не гледзячы на сцюдзёнае надвор'е, нямала менчукоў далучыліся да працэсу ўпрыгожвання неба агенчыкамі.