Minsk Behance Portfolio Review - 6

Самая папулярная сацыяльная платформа для творчых прафесіяналаў з усяго свету Behance.net аб'ядноўвае ў сабе і шматлікіх беларускіх супрацоўнікаў крэатыўнай індустрыі. Дызайнеры, мастакі, фатографы рэгулярна ладзяць у Менску сустрэчы Behance Portfolio Review, на якіх абменьваюцца досведам і слухаюць выступы самых паспяховых творцаў. Гэтым разам у якасці экспертаў сваё партфоліа прэзентоўвалі 7 беларускіх крэатараў: фатограф Таня Кежа, ілюстратарка Воля Кузьміч, мастак Міця Післяк, ілюстратарка Надзея Макеева, фатограф-рэтушэр Аляксей Адаміцкі, фуд-фатограф Радыён Кавенькін і тыпограф Саша Чабатароў.

Паслухаць паспяховых творцаў сабраліся калегі, а таксама студэнты-пачаткоўцы, якія толькі шукаюць сябе ў індустрыі. Сустрэча праходзіла ў новым памяшканні вядомага цэнтра фатаграфіі Studio67, які зусім нядаўна пераехаў з Чырвонага дворыка на Нямізе і прыспешваў публічнае адкрыццё якраз на вечар 7 лістапада да Behance Portfolio Review.

Юра Сідун 08/11/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0493 seconds.