Крэсла з цвікоў, «табурэтаўка» і крэсла-яешня на выставе «Пастулат» у Менску

Выстава «Пастулат-2014» будзе працаваць у Менску да 22 лістапада. Творчыя праекты, у цэнтры ўвагі якіх знаходзіцца крэсла, у галерэі «Універсітэт Культуры» выставілі мастакі, дызайнеры і студэнты.

Праект «Пастулат» упершыню стартаваў у Менску ў 2012 годзе з некалькіх імпрэзаў у розных кропках горада. Пазней беларускія крэатыўныя крэслы і мастацкія аб'екты з крэславымі матывамі выстаўлялі і ў суседніх сталіцах. Сёлета, па словах арганізатараў, праект робіць свой наступны крок. Выстава набывае біенальны фармат і прадстаўляе новыя работы беларускіх дызайнераў, мастакоў, фатографаў. 

Юра Сідун 01/11/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.1117 seconds.