Утульны гарадскі мініфэст Jazz Weekend прайшоў на выходных у дворыку кавярні «Бітлджус»

«Ідэя стварыць такі хатні, утульны сямейный фестываль у садзе на траве, з невялікай сцэнай, дзіцячай пляцоўкай існавала даўна. Цяпер з'явілася магчымасць рэалізаваць задуму», – тлумачыў напарэдадні фармат новай імпрэзы яе арганізатар Ян Бусел. У выніку ўсё прайшло, як і было задумана. Дзеткі гуляліся пад сонцам у свае гульні, пакуль дарослыя пілі гарбату ды піва на траўцы насупраць невялікай сцэны, адкуль гучала шыкоўная музыка ад беларускіх зорак джазу. Жыхары навакольных дамоў, што праходзілі побач, спыняліся і доўга пазіралі на такі незвычайны для беларускай сталіцы музычны рух.

Юра Сідун 15/09/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0429 seconds.