«І не птушка, і не мыш» — пад Мінскам прайшоў першы фестываль па прамоцыі кажаноў у Беларусі

Гэтай суботай пад Менскам прайшоў першы фестываль, прысвечаны кажанам у Беларусі. Цягам дня на тэрыторыі музею «Дудуткі» праходзілі майстар-класы, прысвечаныя істоце, якая насамрэч не мае дачынення ні да птушкі, ні да мышы. Фігуркі кажаноў ляпілі з гліны, рэзалі на флікеры і выраблялі тэхнікай валяння. 

З дапамогай адмысловых нарыхтовак самыя прасунутыя выраблялі хаткі для кажаноў, якія пасля будуць размешчаныя ў Лошыцкім парку.

Аматарам фізічнай актыўнасці на свежым паветры арганізатары прапанавалі адчуць сябе кажанамі: навучыцца арыентавацца ў прасторы без вачэй, а праз сігналы. Музычны настрой пад час фестывалю падтрымлівалі гурты «RECHA» і «The Apples».

Мэтай фестывалю актывісты з «Аховы птушак Бацькаўшчыны» паставілі для сябе разбурэнне стэрэатыпаў пра тое, што нібыта кажаны — гэта страшэнныя і шкодныя істоты, а наадварот распавесці пра тое, колькі карысці яны нясуць людзям і раслінам, ратуючы ад насякомых-шкоднікаў. 

Юля Сакалоўская 24/08/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0466 seconds.