Алесь Бяляцкі на волі! Фотаздымкі з сустрэчы

 

Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі сёння ранкам быў афіцыйна вызвалены па амністыі. Пра сваё вызваленне Алесь даведаўся раптоўна. А 15.05 Бяляцкі прыбыў у Мінск на станцыю «Інстытут Культуры». Сустракаць Алеся прыйшлі некалькі дзясяткаў сяброў і калегаў. 

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, бо ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Непасрэдна перад арыштам у 2011 годзе Бяляцкі знаходзіўся некалькі дзён у Літве і меў інфармацыю пра магчымае будучае затрыманне, аднак не гледзячы на пагрозу вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Юра Сідун 21/06/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0706 seconds.