Belarus-barcamp па-нямецку

У пачатку сакавіка ў невялікім, але вельмі прыгожым гарадку Вернігеродэ, што месціцца ў цэнтры Германіі, сабраліся некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх ініцыятываў і НДА, а таксама ўдзельнікі з Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Belarus-barcamp — гэта першая спроба наладзіць у Нямеччыне такую вялікую тусоўку актывістаў з розных краін прысвечаную Беларусі.

Вернігеродэ — 33 тысячны горад з тузінам турыстаў, што прыязджаюць дзівіцца на мясцовую архітэктуру. У ўдзельнікаў івэнту зацаніць будынкі магчымасці амаль не было: дыскусіі, ворк-шопы ды агульная культурная праграма шчыльна занялі два дні, цягам якіх ішоў Belarus-barcamp. Як належыць фармату такіх імпрэзаў, удзельнікі самаарганізоўваліся і абмяркоўвалі тэмы ў адпаведнасці з сваімі інтарэсамі.

Юра Сідун 24/03/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0911 seconds.