Вяселле з адтэрміноўкай

У самай рамантычнай гісторыі стасункаў найноўшай Беларусі сёння важкая дата — Дашкевічы ўрэшце разам і зладзілі сапраўднае вяселле.

Моладзевыя лідэры Наста і Зміцер знаёмыя ўжо 9 гадоў. Аднак апошнія тры з іх былі сапраўдным выпрабаваннем для маладой пары.

Зміцер правёў у турме 2 гады і 8 месяцаў. Лідэра МФ затрымалі напярэдадні вялікай акцыі пратэсту ў снежні 2010 году. Яго абвінавацілі ў хуліганстве і прысудзілі два гады турмы, а пазней дадалі яшчэ год. Насту Палажанку арыштавалі дома на дзень пазней за Змітра і абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў», яна правяла два месяцы ў СІЗА КДБ і была асуджаная да году пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год. Афіцыйнае вяселле пара вымушаная была зладзіць у турме – напрыканцы 2012 году ў Горадні. Гэтай падзеі дамагчыся было не проста з-за таго, што пашпарт Змітра «згубіўся». Насці Дашкевіч дазволілі правесці з мужам толькі 10 хвілін.

Сёння, праз тры дні пасля вызвалення Змітра, Дашкевічы ўрэшце змаглі зладзіць сапраўднае вяселле: з вянчаннем, з сваякамі і сябрамі, віншаваннямі, музыкай і пачастункамі. Самае чаканае вяселле — у нашым фотарэпартажы.

Юра Сідун 31/08/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.061 seconds.