Што адбываецца, калі 85 тысяч маладых людзей на пяць дзён збіраюцца разам, каб слухаць музыку, таньчыць, спяваць, глядзець кіно, сучасны арт, тэатр, жыць у намётах, урэшце, проста піць піва на траўцы — карацей, адрывацца любымі даступнымі спосабамі. Адказ просты: адбываецца адзін з самых крутых фэстаў Цэнтральнай Еўропы, у якім беларусы нечакана для саміх сябе паставілі тлустую залатую кропку.