У першы дзень лета на хутары «Шаблі» адбыўся першы open-air сезону 2013. Абяцанні метыяролагаў, што пагражалі дажджом, прыхільнікаў брытанскага рок-н-рола не напужалі, таму людзей было шмат. Пад разнастайнае гучанне The Beatles можна было вытаптаць траву не толькі пад сцэнай, але й на спартовых пляцоўках падмяць газончык. Па традыцыі быў раскладзены намётавы лагер, дзе асобна можна было пачуць рытмы тамтама. Усмешкі, добры настрой і адчуванне свята — у фотарэпартажы.