«Дай дарогу!» з новымі песнямі і новым гітарыстам

У пятніцу 17 траўня адразу два выбітныя беларускія панк-гурты давалі канцэрты ў Менску. Пакуль недзе ў сутарэннях Палаца Рэспублікі Аляксандр Куллінковіч тлумачыў сваім фанатам, як ён апынуўся калумністам дзяржаўнай газеты, берасцейскія панкі на чале са Стыльскім «ірвалі» струны (такіх за канцэрт аказалася тры) сваіх гітар у Re:Public. Частку прэзентаванай учора новай акустычнай праграмы «Велоакустика» музыкі гралі ў сакавіку з новым гітарыстам Вадзімам Падскачуком. Канцэрт атрымаўся не настолькі драйвовым, затое душэўным, з дзвюма новымі песнямі, чаканымі падарункамі і з багаццем аўтографаў на самыя розныя часткі цела. 

Jan-Henrik Wiebe 18/05/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0544 seconds.