Пад нядзельным блакітным небам у парку 50-годдзя Кастрычніка менчукі адкрылі роварны сезон з традыцыйным самаварам і роварнай майстэрняй, дзе можна было бясплатна падкруціць гайкі свайму каню. Гэтым разам арганізатары дадалі разынку мерапрыемству і запрасілі на адкрыццё хлопцаў з каманды minsk-trial. Рабяткі ў сваю чаргу прадэманстравалі сапраўднае майстэрства ў велатрыял-шоў: скокі ў паветры на роварах, і палёты над людзьмі.