Покуль Менск быў акупаваны «Хаўерам», Generation.by прарываў снежную абарону Белага Замка. Пад час дарогі паспелі зацаніць ня толькі беласнежную прыгажосць навакольных пакроваў, але і адчуць хараство піхання рознакаліберных машынак. Па дасягненні мэты перад нашымі вачыма паўсталі прыгожыя дамы ў сярэднявечных строях, а суровыя мужчыны ў латах дэманстравалі сваё валоданне ваенным інвентаром.