Найноўшая сусветная літаратура прыйшла ў вясенні Менск праз пераклады пяці крутых кніжак і вялікі літфэст з інтрыгуючым назовам «Шэнгенка». Усе прэзентаваныя на ім кнігі польскіх, чэшскіх, вугорскіх і славацкіх аўтараў выйшлі ў 2012 годзе ў перакладзе на беларускую. Замест пісьменнікаў і паэтаў іх кнігі прадстаўлялі тыя асобы, якія звычайна застаюцца незаўважанымі чытачамі — перакладчыкі. Дапамагаў ім паўсюльісны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, а таксама акторы Ганна Хітрык і Павел Харланчук.
Чытайце падрабязней пра новыя разумныя кніжкі на беларускіх кніжных паліцах у рэпартажы Generation.by