Берасцейскія панкі кідаліся цукеркамі

«Дай дарогу!» слухаю бадай з дзяцінства, люблю іх. Неяк даў паслухаць іх трэкі аднаму рэперу — цяпер кажа, што жыць ня можа без іх музыкі» - распавядае Сяргей з Берасцейскай вобласці, што зараз адпрацоўвае размеркаванне ў Менску. Тым часам народ, што пакрысе падцягваўся ў Re:public пачынае ўздымаць рукі дагары і ў адзін голас скандаваць: «Дай Дарогу!».

Падпарадкоўвацца раскладу, мяркую, у музычным коле лічыцца дурным тонам. Таму, у чаканні музыкаў, слухачы ладзілі групавыя спевы: «По-си-не-му, по-си-не-му. Между нами разница в пол литра как ми-ни-мум», «Прыгай в коляску! Может, ты ещё дышишь. Если ты еще живой - Ты будешь мой герой!» і «Говно»... 

Юля Fox 22/02/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0456 seconds.