Вядомая кнігарня адзначыла свае трэція ўгодкі пяцігадзінным чытацкім фэстам «Ланцуговая рэакцыя», у якім узялі ўдзел маладыя аўтары: Наста Манцэвіч, Павел Анціпаў, Кірыл Дубоўскі, Анка Упала, Кацярына Зыкава, Андрэй Пакроўскі, Юлія Шарова, Андрэй Адамовіч. А таксама больш дасведчаныя іх калегі: Севярын Квяткоўскі, Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Вольга Гапеева, Марына Шода.