Грунвальд: сярэднявечны ўікэнд

Беларусы пачынаюць выказваць усё большую цікаўнасьць да масавых відовішчаў, у тым ліку і такіх, дзе дамінуе вельмі далёкая ад шарагоўцаў культура. Чарговым доказам гэтага стаў «фэстываль славы беларускай зброі „Наш Грунвальд“», што прайшоў у 35 кілямэтрах ад Менску ў музэю Дудуткі, і суправаджаўся аншлягам на паркоўцы і натоўпамі ля поля рыцаркіх бітваў.

І ўнёсак арганізатараў у гэты рух распаўсюду цікаўнасьці да часоў Рычарда Львінае Сэрца і князя Альгерда нельга не адзначыць. Адміністрацыя «Дудутак», што ў апошнія гады ўбірае ўсё большую колькасьць цывілізаваных сэрвісаў, зрабіла ўсё, каб наведвальнікі фэсту не засталіся ні галоднымі, ні сумнымі. Калі першаму факту спрыялі кавярні зь сярэднявечнай кухняй, то за справу забавак адказвалі і такія сур’ёзныя людзі, як рыцары часоў вялікага магістра Тэўтонаў Ульрыха ў поўнай амуніцыі, і музыкі з гуртоў кшталту «Старога Ольсы», і нават генэралы «мокрых войнаў», што былі зладжаныя адразу тут.

Юля Сакалоўская 22/07/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0383 seconds.