Бясконкурснае Басовішча: фотарэпартаж 2012

На трэцім дзесятку свайго жыцьця найстарэйшы фэстываль беларускай рок-музыкі «Басовішча» прайшоў без традыцыйнай конкурснай часткі (усё вырашылася непасрэдна да фэсту). Затое конкурс сярод фэстаў з удзелам беларускіх гуртоў, а адпаведна і выбар у беларусаў, куды падацца на гэтыя выходныя, быў немалы. Гэтымі ж днямі ва Ўкраіне праходзіла штогадовае «Арт-поле», таксама з удзелам беларускіх гуртоў, што бывалі на ранейшых Басовішчах. Пад Менскам прайшло «Павідла». А на хутары ў Шаблінскага — упершыню выступалі літоўскія, латыскія і расейскія гурты пад ап’яняючыя «шаманскія» рытмы бубнаў і сьпевы ля вогнішча. Да таго ж адсутнасьць візавай падтрымкі для наведнікаў «Басовішча» яўна сыгралі не на карысьць фэсту, які для многіх шмат гадоў зьяўляўся самай знакавай падзеяй лета. Аднак словы — па лінку, цяпер глядзім традыцыйны вялікі фотарэпартаж з Басовішча.

Таксама → другая частка рэпартажу

Допіс ад аўтаркі фота ў дзёньніках пра вандроўку на Басовішча 

Юля Сакалоўская 16/07/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0516 seconds.