Развітанне з Арт-сядзібай пад музыку і апладысменты

У Арт-сядзібе прайшла развітальная вечарынка. Да 23 ліпеня ўстанова мусіць вызваліць пакой. Вечар прайшоў з самымі блізкімі музыкамі, чые першыя альбо самыя частыя выступы прайшлі ў сценах вядомага пакоя ў памяшканні заводу «Гарызонт». З набітай наведнікамі да стану саўны заляй і калідорам. З песнямі і жартамі. З успышкамі ад здымачоў і камер. З раптоўным праліўным дажджом за вакном. З продажам на аўкцыёне знаёмых усім наведнікам сядзібы гушкалак. З чытаннем шчырых вершаў. З лёгкім сумам і надзеяй на хуткую сустрэчу ў новым месцы і ў новай форме.

Юра Сідун 12/07/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.037 seconds.