На «Гарызонце» адкрылі мастакоў арт-нулявых

У паўзакінутым памяшканьні заводу «Гарызонт» сёньня адкрылася мастацкая выстава «Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых». Сьцены агромністага ангару запаланілі працы пятнаццаці актуальных беларускіх мастакоў першага дзесяцігодзьдзя гэтага стагодзьдзя. Неспакушаная арт-падзеямі ў такіх нязвыклых месцах менская публіка роўнымі ручайкамі сьцякалася на адкрыцьцё, стварыўшы дружнае шэсьце на ўваходзе на завод.

Дасьледніцка-выставачны праект «Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых» пройдзе ў памяшканьні заводу па 10 сакавіка. У межах праграмы заплянаваныя шэраг прэзэнтацыяў, лекцыяў, дыскусіяў. Падрабязьней пра праект і расклад імпрэзаў — у матэрыяле «Менскі «Гарызонт» акупуе сучаснае мастацтва».

Юра Сідун 29/02/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0382 seconds.