Ваўчыная зіма з Gods Tower у Вільні

У суботу прыхільнікі мэталу, фольку ды паганства зь Вільні і ваколіцаў сьцякаліся ў клюб Propaganda. Там праходзіў фэстываль «Vilkų Žiema» (Ваўчыная зіма), які сабраў на адной сцэне знаныя гурты зь Літвы (Kielwater, Luctus, Obtest), Латвіі (Skyforger), Польшчы (Vesania) і Беларусі. Gods Tower акурат завяршалі свой тур па балтыйскіх краінах, вяртаючыся ў добрай форме з клюбаў Эстоніі і Латвіі. Як адзначыў у размове напярэдадні выступу фронтмэн Lesley Knife, гэта для гурта самы галоўны канцэрт у туры, таму выкладуцца напоўніцу. «Выйдзем на сцэну — і памрэм там! Калі што, спаліце нас потым па паганскіх традыцыях», — жартаваў Knife. Паліць, вядома, нікога не давялося — атмасфэра на Ваўчынай зіме атрымалася болей чым гарачая. Мэталёвы фэстываль у 160 кілямэтрах ад Менску — у нашым фотарэпартажы.

А пра тое, зь якім настроем вяртаецца Gods Tower у Беларусь пасьля туру і што зьдзіўляе музыкантаў на канцэртах пасьля такога перапынку, чакайце неўзабаве ў нас у інтэрвію з Lesley.

Юра Сідун 13/12/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0534 seconds.