Барысаўскі клюб БАТЭ ўчора другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, падарыўшы вялізнае сьвята ўсім беларускім футбольным заўзятарам. Посьпех футбалістаў ці не адзіная вялікая пазытыўная навіна ў Беларусі за доўгія месяцы. Фотарэпартаж пра тое, як герояў сустракалі сёньня ў Нацыянальным Аэрапорце Мінск-2.