Дзень народзінаў «Осмос» на беразе Менскага мора

Творчае аб’яднаньне «Осмос» сьвяткавала ўчора свой дзень народзінаў. Адзначэньне прайшло ўпершыню, аднак гэта ўжо сёмы дзень народзінаў менскай гуказапісвальнай студыі. Адрываліся за ўсе сем гадоў: танчылі, сьпявалі, імправізавалі, віншавалі і дарылі падарункі. Сяброўская рокенрольная тусоўка на моры, з шашлыком, выступамі RockerJoker, The UNB ды творчымі імправізацыямі ўсіх прысутных гасьцей – было душэўна і сьвяточна. Яшчэ раз віншуем Паўла Юрцэвіча і «Осмос» ды публікуем фотарэпартаж для аднаўленьня памяці :)

Юра Сідун 28/05/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.037 seconds.