У Менску зьявіўся «нулявы кніжны кілямэтр»

24 траўня ў дзень славянскай пісьмовасьці, на ганку кнігарні «логвінаЎ» а 16.00 быў ўрачыста адчынены «Пачатак кніжных дарог Беларусі». «Нулявы кніжны кіламэтр» уяўляе сабой невялікае намаляванае кола. У кола ўпісаны сьляды, на якія — каб адчуць сваю даўдзельнасьць да кнігаробства і кнігалюбства, — можа стаць кожны ахвочы.

У адрозьненьні ад традыцыйных "нулявых кілямэтраў", у кніжным пачатку каардынатаў Беларусі адлегласьць пазначаецца не да гарадоў сьвету, а да месца жыхарства выбітных літаратараў, сусьветных і беларускіх (Гамэра, Дантэ, Скарыны, Караткевіча). А вось адлегласьць да паэтаў і пісьменьнікаў, якія жывуць у Менску, ўказана ў кроках ды іншых менскіх вымярэньнях (коштах таксоўкі, прыпынках мэтро).

Юра Сідун 24/05/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.036 seconds.