Сотні ліхтарыкаў у менскім небе

Некалькі соцень нябесных ліхтарыкаў амаль адначасова ўзьляцелі ўчора ў неба над ўручанскім паркам Менску. Каля 600 чалавек дамовіліся на такі флэшмоб праз суполку vkontakte. Чым моцна зьдзівілі і абрадавалі жыхароў спальнага раёну.

Вышыня палёту кітайскага ліхтарыка (Khoom Fay або Khoom Loy) складае болей за 1000 мэтраў і працягваецца прыблізна 15 хвілінаў. Прынцып палёту падобны на паветраны шар.

Запуск кітайскіх папяровых ліхтарыкаў на вясельлях і днях народзінах робіцца ўсё болей папулярным у Беларусі.

Настасься Казьленок 22/05/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.05 seconds.