Шматлікія мінакі, што езьдзяць па трасе каля Салігорску, штораз спыняюць увагу на дзіўныя горы. Мала хто ведае, што зусім побач з солеадваламі — так завуцца тыя самыя горы, што ўтвараюцца пасьля здабычы солі — жывуць людзі. Некаторых вёсак не знайсьці на мапах — афіцыйна зь іх даўно усіх выселілі. Але жыхары вярнуліся, ня гледзячы на тое, што кожны год на мясцовых калодзежах вешаюць таблічкі «ужываць ваду забаронена», а дамы часта ідуць шчылінамі і прасядаюць.
Салігорскія горы маюць вышыню каля 150 мэтраў. Яны паступова ўтварыліся з парэшткаў выпрацоўкі солі. Але і цяпер солеадвалы няспынна павялічваюцца. Вакол іх утвараюцца штучныя азёры – шламасховішчы, куды зьліваюцца вадкія адходы.
Тэхнагенны пэйзаж зачароўвае. Аднак заставацца надоўга ў такім месцы ня хочацца.
Недзе пад зямлёй на глыбіні 400-1200 мэтраў знаходзяцца шахты, адкуль ужо паўстагодзьдзя здабываюць соль, а на паверхні стаяць вёскі, і праходзяць дарогі.
На мясцовых калодзежах штогод вешаюць таблічкі, пра тое, што вада атручаная. Аднак мясцовыя жыхары гавораць, што «прызвычаіліся...».
Фотарэпартаж падрыхтаваны па выніках прэс-туру па вёсках Салігоршчыны, які зладзіла «Беларуская Асацыяцыя Журналістаў».