22 ліпеня ў менскім Jolly Roger Cafе гурт Neuro Dubel адсьвяткаваў свой 21-ы дзень народзінаў. Канцэрт запомніцца нерэальнай гарачынёй і вільготнасьцю — як у сапраўднай саўне. Музыкам давялося выступаць у майтках, а прыхільнікам ахалоджвацца піўным душам. Глядзім рэпартаж з самага душэўнага канцэрту году!