Фотарэпартаж з уручэньня ўзнагародаў «Лепшыя альбомы 2009» паводле Experty.by
На адкрыцьці імпрэзы выступіў The Toobes.
Вёў цырымонію заснавальнік прэміі і сайту Experty.by Зьміцер Безкаравайны.
Узнагароду "Лепшы дэбютны альбом" уручае Сяргей Будкін.
У The Toobes першы дыплём за вечар.
Зьміцер Падбярэскі агучвае пераможцаў у намінацыі "Лепшы поп-альбом году" - гурт Atlantica.
Алег Клімаў уручае чарговы дыплём The Toobes - за лепшы рок-альбом году.
"Лепшы беларускамоўны альбом" выйшаў у "Глюкаў". За ўзнагародай прыехалі музыкі з гурта, якія зараз робяць праект Akute.
CherryVata атрымала ўзнагароду ў намінацыі "Прыз народных экспэртаў".
А "Лепшы альбом паводле замежных экспэртаў" выпусьціў у 2009-м гурт Port Mone.
Віталь Драздоў з украінскага "Хіт-ФМ" дзеліцца ўражаньнямі ад праслухоўваньня 60-ці беларускіх музычных альбомаў 2009 году.
The Toobes атрымлівае яшчэ 2 узнагароды і звозіць з "Камяніцы" амаль палову дыплёмаў - усяго сёньня ўручалася 9 узнагародаў.