Фотарэпартаж з выступу Lacrimosa ў Менску 31 жніўня
У апошні дзень лета ў Менску выступіў легендарны гурт Lacrimosa. На ўваходзе ў к/з «Менск» выбудавалася вялізная чарга з готаў — пабачыць ужывую дуэт Ціла Вольфа і Аннэ Нурмі сабраліся прыхільнікі з усёй Беларусі.
Праўда, канцэрт пачаўся безь лідэра гурта. Музыкі пачалі граць, а ў патрэбны момант на сцэне ўключыўся невялікі экран, зь якога і засьпяваў Ціла Вольф. Публіка заверашчала ад прадчуваньняў хуткай сустрэчы з кумірам, пад канец песьні заля зьбянтэжана прыціхла, але музыка зьявіўся на сцэне.
Вядомая ўсім музычным аматарам заля к/з «Менск» скалыхнулася са зьяўленьнем поўнага складу гурта на сцэне — ўсе паўскоквалі са сваіх месцаў і рушылі бліжэй да сцэны. Ахова не перашкаджала. У запале падавалася, што хутка і прыхільнікі з гаўбца пачнуць проста сягаць уніз, каб быць бліжэй да музыкаў.
Многія прыхільніцы прыйшлі на канцэрт з кветкамі і кнігамі ў падарунак для Lacrimosa. У адказ кожнай — элегантны пацалунак ад Ціла Вольфа.
Lacrimosa адыграла двухгадзінную праграму з найвядомейшымі гітамі — заля сьпявала разам з гуртом. Музыкі два разы выходзілі на біс.
Напрыканцы ў залі загарэлася сьвятло, а Вольф дастаў маленькі фоздымач са словамі: «Вы мяне ўвесь канцэрт здымалі, і я таксама хачу зьняць вас на памяць!»