Фотарэпартаж з Масьленіцы ў Строчыцах (2008)

Традыцыі масьленіцы існуюць стагодзьдзі. Фотаблог пра тое, як адзначаюць доўгачаканы пераход зімы ў вясну ў музэі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.

Сьвяткаваньне такіх падзей, як каляды і масьленіца, — традыцыйная справа для музэю. А ўсе сьвяты ў Строчыцах маюць агульныя асаблівасьці. Гэта і народныя калектывы, і магчымасьць адпачыць і падсілкавацца ў карчме. Гэтым разам галоўнай стравай тут былі, бясспрэчна, бліны. Другога сакавіка 2008 года тут сьвяткавалі масьленіцу, асноўным дзействам чаго стала доўгачаканае спальваньне саламянага пудзіла.

Строчыцы Масьленіца
Пачатак сьвята.

Строчыцы Масьленіца
Звычайны на такіх сьвятах ансамбль народнай творчасьці.

Строчыцы Масьленіца
Ня самы мяккі ложак у сэктары "Цэнтральная Беларусь".

Строчыцы Масьленіца
Адзін конь не адчувае сьвята: сёньня ў яго звычайны працоўны дзень.

Строчыцы Масьленіца
Хаця не, здаецца, пасьля ён усьміхнуўся мне :)

Строчыцы Масьленіца
Падрыхтоўка да сьвяткаваньня.

Строчыцы Масьленіца
Пудзіла чакае свайго часу.

Строчыцы МасьленіцаПатэнцыйныя экспанаты прывозяць у Строчыцы адусюль. Але некаторыя зь іх месяцамі чакаюць рэстаўрацыі і разьмяшчэньня ў экспазыцыі.

Строчыцы Масьленіца
Царква ў сэктары "Падняпроўе".

Строчыцы Масьленіца
Традыцыйны для Падняпроўя ўнутраны падворак.

Строчыцы Масьленіца
Частка экспазыцыі, якая распавядае пра бортніцтва.

Строчыцы Масьленіца
Танцы.

Строчыцы Масьленіца
Нацыянальныя строі замянілі сукенкі.

Строчыцы Масьленіца
Фігура зімы, авеяная полымем, мне чамусьці нагадвае постаць Свабоды з карціны Дэлакруа "Свабода, якая вядзе народ".

Строчыцы Масьленіца
Скіданьне "Свабоды". Спальваньне пудзіла ў апошні дзень масьленіцы сымбалізуе адыход зімы.

Строчыцы Масьленіца
Спальваньне пудзіла суправаджалася карагодам.

Строчыцы Масьленіца
Млын у сэктары "Паазер'е". Вылучаецца незвыйнымі двайнымі махамі, якія забясьпечвалі самастойны паварот млына па напрамку ветру.

Строчыцы Масьленіца
Розныя сэктары ў Строчыцах злучаюць зусім не турыстычныя гасьцінцы.


 
 
In 0.0448 seconds.