"Адборышча-2006": Плынь

Караценькая інфармацыя пра малады гурт "Плынь". Каманда падала заяўку на ўдзел у адборачным туры сёлетняга "Басовішча".

Рок-гурт "Плынь" быў утвораны ўвосень 2005 года. У яго складзе:

Аліхвер Каця – вакал, блёк-флейта
Корань Павал – гітара, бас
Пётр Лапіцкі – бас
Бабаеўскі Леў - бубны


Само слова “Плынь” – вельмі шырокае й філязофскае. Гэта тое, што рухаецца, пераўтвараецца. Думаю, што гэта не апошні варыянт”, - камэнтуе вакалістка гурта Каця Аліхвер

Раней мы не выступалі – кажа яна, – толькі рэпэтавалі, працавалі над сваімі песьнямі. Таму гэта будзе творчы дэбют гурта. Для нас вельмі важна прэзэнтаваць сваю музыку, паглядзець, якая будзе рэакцыя слухачоў”.

Каця лічыць, што ўдзел у фэстывалі “Басовішча” – важны этап для маладога гурта. Фэстываль дастаткова вядомы сярод моладзі, асабліва беларускай. “Басовішча” дае лішнюю магчымасьць даведацца пра гурт, паслухаць, якую музыку ён грае.

tarka 13:00, 31/05/2006 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.401 seconds.