"Адборышча-2006": Scandal

Гісторыя маладога гурта "Scandal" - прэтэндэнта на ўдзел у адборачным туры "Басовішча".

Усё пачыналася ў далёкім 2003 годзе, калі Лёха (бубны), Андрэй (гітара) і Макс (бас-гітара) заканчвалі навучаньне ў Барысаўскім політэхнічным ліцэі. Вырашылі граць што-небудзь на выпускным вечары. Тут пачаўся творчы працэс, які музыкам вельмі спадабаўся. Хлопцы маглі усю ноч сядзець у прапаленай кухні і складаць вершы, музыку, ды проста граць і сьпяваць дзеля асалоды.

Першы сур’ёзны канцэрт адбыўся восеньню 2003 года – фэст “Такие пряники” на філфаку БДУ, дзе хлопцы гралі ўтрох.

Летам 2004 года ў гурта “Scandal” адбылося папаўненьне ––  далучыліся адразу дзьве прыгожыя і галасістыя дзяўчыны (Віка і Кацярына). Зь імі гурт выступаў на наступных “Пряниках”.

"На тым фэсьце нас заўважыў і далучыўся гітарыст Аляксандр. Зь яго прыходам нашыя мэлядычныя песьні сталі больш каўбаснымі і драйвавымі. Пасля таго, як Лёха з Максам зьезьдзілі ў Эўропу і паглядзелі на сьвет, дзейнасьць нашага гурта пайшла больш прадуктыўна", - распавядаюць маладыя музыкі.

У кастрычніку 2005 года гурт арганізаваў сольны канцэрт на факультэце радыёфізыкі і электронікі БДУ, пасля якога ўдзельнікаў гурта "ледзь не паперлі з унівэрсытэта". Далей быў фэст “АнтыСНІД”, на якім "Scandal" заняў 1 месца.

Выступалі разам з гуртам “IQ48”, “Куклы”, “Крок”, “Разгром” і многімі іншымі таленавітымі музыкамі.

Склад:
Апет Аляксей – бубны, вакал
Цюхай Кацярына – вакал
Лапіцкі Андрэй – гітара
Юрчанка Аляксандр – гітара
Фралоў Максім – бас-гітара
 

tarka 12:50, 31/05/2006 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4286 seconds.