"Адборышча-2006": 375 доўгіх мэтраў

Кароткая гісторыя гурта "375 доўгіх мэтраў" - прэтэндэнта на ўдзел у атборачным туры "Басовішча" 9 чэрвеня.

Гісторыя гурта пачалася ўлетку 2002 года, калі ягоныя ўдзельнікі былі ў Нямеччыне. Тады іх проста папрасілі паграць ды пасьпяваць на сьвяце невялічкага гарадка. Тады яны былі толькі знаёмыя паміж сабой музыкі, што гралі ў абсалютна розных праектах, але ўжо праз год яны вярнуліся ў Германію, каб граць на фэсьце альтэрнатыўнай музыкі ROCKXPLOSION у складзе новага самастойнага гурта. “Гралі мы ў стылі Ска-панк і за той год сталі даволі вядомымі ў пэўных колах менскай моладзі”, - адзначаюць музыкі.

Пасьля таго гурт рэгулярна наведваюся ў Нямеччыну, выступаючы з такімі гуртамі, як Reggaeneration, O.P.P. і Brainless Wankers.

Але і ў Менску хлопцы не сядзяць, склаўшы рукі: 375 доўгіх мэтраў увесь час граюць у розных менскіх клюбах. 

На сёньняшні дзень склад гурта наступны:
Паша – вакал
Жэня – вакал
Сяргей – гітара, бэк-вакал
Ян – бас-гітара
Платон - бубны
Федзя - саксафон

tarka 12:20, 31/05/2006 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3673 seconds.