Яшчэ 3 гурты далучаюцца да адборачнага туру "Басовішча"
Заўякі ад магілёўскіх гуртоў паступілі позна ў зьвязку з доўгай дастаўкай праз “Белпошту”, хоць яны падалі заяўкі да 28 траўня. “Джамбібум” усё ж мае электрычныя запісы, таму далучаецца ў “музычную гонку” пад назовам “Адборышча-2006”. Яшчэ некалькі гуртоў зьвярнулася з заяўкамі на конкурс пасьля дэдлайну. У такіх камандаў ёсьць яшчэ шанец трапіць на вольную сцэну "Басовішча" - заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня.
2 чэрвеня будзе агучаны сьпіс гуртоў – 16 камандаў – якія паводле рашэньня журы і прымуць удзел у “Адборышчы-2006” 9 чэрвеня ў парку Dreamland. Яшчэ 4 каманды будуць абраныя як “запасныя” – на выпадак немагчымасьці ўдзелу кагосьці са сьпісу абраных 16-ці. На самім “Адборышчы-2006” будуць абраныя 9 камандаў, якія паедуць змагацца за галоўныя прызы фэсту ў Польшчу 21-22 ліпеня. 10-м гуртом, які паедзе на конкурс у Польшчу стане пераможца інтэрнэт-галасаваньня на “Тузіне Гітоў” з 30 траўня па 8 чэрвеня.
Дэма-запісы:
Vodar Susviet. Ты і я.
Змагар. Шэрыя.
Джамбібум. Прыданачкі.