Урад Эстоніі выдаткаваў каля $50,000 для беларускіх студэнтаў

Урад Эстоніі вырашыў выдаткаваць 600 тысячаў эстонскіх кронаў (46 тысячаў даляраў) для выплаты стыпэндыяў былым студэнтам зь Беларусі, якія былі выключаныя зь беларускіх ВНУ паводле палітычных матываў.

Паводле прэсавага сакратара ўраду Эстоніі, дзякуючы гэтым стыпэндыям прыкладна 10 чалавек змогуць працягнуць навучаньне ў Эстоніі. Стыпэндыя пакрые выдаткі на навучаньне, пражываньне, праезд двойчы на год у Беларусь і назад, мэдычную страхоўку і падачу хадайніцтва аб атрыманьні віду на жыхарства.

Радыё Свабода

19:40, 25/05/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0837 seconds.