“Басовішча-2006” пачнецца 9 чэрвеня ў парку “DREAMLAND”

Адборачны тур “Басовішча-2006” пройдзе 9 чэрвеня ў “DREAMLAND” з 17:00 да 22:00. Імпрэза пад кодавай назвай “Адборышча-2006” будзе праведзеная пад сьлёганам “Басовішча пачынаецца тут!

Адборышча-2006

Адборачны тур стартуе 9 чэрвеня ў 17:00 у “DREAMLAND” і працягнецца да 22:00.

У праграме прымуць удзел маладыя беларускія гурты, якія падалі заяўкі на конкурсную праграму “Басовішча-2006” і прайшлі ў паўфінал. Такім чынам, 16 камандаў прадэманструюць свае таленты перад сёлетнім шырокім журы. Адборачны тур 9 чэрвеня не абыдзецца без сюрпрызаў. “Адборышча-2006” закончыцца паказальным выступам каманды-легенды, якую фанаты празвалі мамай беларускага року, але імя зоркі трымаецца ў сакрэце. Праграма “Адборышча-2006” будзе насычаная разнастайнымі конкурсамі і сюрпрызамі.  

9 гуртоў па выніках адборачнага туру, а таксама адзін гурт, які будзе абраны шляхам інтэрнэт-галасаваньня на “Тузіне Гітоў”, паедуць непасрэдна на само “Басовішча” 21-22 ліпеня змагацца за галоўныя прызы фэсту. 

Арганізатарамі сёлетняга адборачнага туру ў Беларусі зь ініцыятывы БАС выступаюць Creative Community Studenty.by і інтэрнэт-партал “Тузін гітоў”, інфамацыйны партнэр фэсту ў Беларусі – рэсурс studenty.by

Сёлетняе “Басовішча”, як адборачны тур, так і сам фэст, арганізатары плянуюць правесьці на якасна новым узроўні. Новаўвядзеньнем у гэтым годзе быў і шырокі конкурс БАСу на лепшы лягатып да фэстывалю. Лягатып ужо абраны, а пераможца – Wiecier Mechaniczny (прадстаўнік РГ Аdліга) – атрымае ад БАСу прыз у 650 злотых (ля 200 даляраў).

У кошт квітка на адборачны тур “Басовішча-2006” уваходзяць атракцыёны на ўсёй тэрыторыі парка. Адпачнем па-сапраўднаму!

Кошт квіткоў такі ж як і ў любы іншы дзень у DREAMLAND:
Дарослы – 13000
Студэнцкі, школьны – 12000
Групавы (група 10 чалавек) – 9000.

Адрэса "DREAMLAND": вул. Арлоўская, 80.

Усе навіны пра “Басовішча-2006” >>

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.007 seconds.