Пройдзе «Рок за Баброў»

20 траўня ў славутым горадзе Бабруйску зноўку адбудзецца музычны фэст “Рок за Баброў” – лепшая магчымасьць адпачыць перад сэсіяй. Вядомыя рок-каманды выступяць на плошчы перад Палацам мастацтваў Бабруйска з 16:00 па 22:00.  

Са словаў арганізатараў фэсту, акцыя мае на мэце прыцягнуць цвагу да абароны “братоў нашых меньшых” – баброў. “Жывы гук – за жывы сьвет” – лёзунг, які будзе гучаць у суботу на фэсьце.

Першы фэст “Рок за Баброў” адбыўся ў Бабруйску ў канцы кастрычніка мінулага году і прыцягнуў вялікую хвалю ўвагі. У сёлетнім фэсьце прымуць удзел большасьць камандаў і выканаўцаў, што ўдзельнічалі ў мінулым годзе і былі ўзнагароджыня на “Рок-каранацыі”: Indiga, Flat, Madera Hard Blues, А. Шэдзько і гурт “Сястра”, ТТ34, КлЁндайк. Адмысловым госьцем фэсту будзе каманда “БИ-2”.

Арганізатары сёлетняга фэсту “Рок за Баброў”, у ліку якіх традыцыйна выступаюць Піўны бровар “Сябар” і прадусарскі цэнтар “Класс-Клуб ДжассКрафт”, перакананыя, што травеньскі фэст дасьць шмат добрых нагодаў для разьвіцьця музычнага жыцьця ў краіне. 

Усе выступы будуць трансьлявацца на плязмавых экранах, якія будуць усталяваныя ля музычнай пляцоўкі, а таксама па адным з цэнтральных тэлеканалаў краіны. Па выніках фэстывалю арганізатары выпусьцяць дыск зь лепшымі сьпевамі ўдзельнікаў “Рок за Баброў”, які адразу ж паступіць у продаж ва ўсе музычныя крамы краіны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0637 seconds.