Лягатып “Басовішча-2006” пакуль не абраны

Аб’яўлены Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС) конкурс на лепшы лягатып да фэсту “Басовішча-2006” завершаны, але пераможца пакуль ня вызначаны.   

На конкурс, які цягнуўся ля трох тыдняў, прыйшло 16 варыянтаў лягатыпаў. У гісторыі фэсту гэта першы год, калі конкурс на лягатып быў шырока абвешчаны. Пераможцу чакае прыз ад БАС у 650 злотых (ля 200 даляраў).

Як тлумачыць старшыня Беластоцкага БАС Радэк Дамброўскі, “галасы ў камісіі падзяліліся паміж двума варыянтамі па-роўну, адзін сябра камісіі зараз адсутнічае – ён у ад’езьдзе – пры яго вяртаньні лічба сябраў камісіі будзе няцотнай, што аблегчыць выбар”. З гэтае прычыны рашэньне пра пераможцу конкурса адкладаецца. 

Цягам тыдню лягатып будзе абраны – запэўніваюць басаўцы. Узнагароджаньне пераможцы адбудзецца непасрэдна на фэсьце – 21-22 ліпеня ў Гарадку (Польшча). 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4527 seconds.