Мэр Менску зьбіраецца праверыць усе клюбы

Мэр сталіцы Беларусі Міхал Паўлаў зьбіраецца праверыць усе клюбы на лік таго, ці адпавядаюць яны санітарна-тэхнічным і маральным нормам. Дзеля гэта ён стварыў адмысловую камісію, якая складаецца, апроч яго, яшчэ й з актывісту БРСМ, прадстаўнікоў санэпідэмстанцыі й праваахоўных ворганаў.

Газэце “Комсомольская правда в Белоруссии» намесьнік начальніка кіраваньня прафілактыкі ГУВД менгарыванкама Ігар Пашкоў паведаміў, што “зачысткі” яны праводзяць рэгулярна. Мінулы рэйд разам з прадстаўнікамі БРСМ і кіраўніцтвам культуры выявіў, што клюбы “Рэактар”, “Юла”, “Танэль” цалкам адпавядаюць іх уяўленьням аб нармальным адпачынку, у той час як “Акварыум” і “Вавілон” – не. На лік астатніх зрабілі меркаваньне, што іх варта было б зачыніць. Было адзначана, што ў прыбіральні “Вавілона” знайшлі выкарыстаны шпрыц, што сьведцыць аб недобрасумленнасьці кіраўніцтва клюбу ў назіраньні за сваімі кліентамі.

Таксама, як адзначылі кіраўнікі Менгарвыканкаму, ня вельмі добра, калі музыка грае “нон-стопам”, але й конкурсы павінны адпавядаць этычным нормам.

Хто гэтыя самыя этычныя нормы будзе вызначаць, амаль зразумела. А вось што дрэннага ў музыцы “нон-стопу”? Як адзначаюць студэнты (а пераважная большасьць наведвальнікаў клюбаў – гэта менавіта студэнты), музыка без перапынкаў – гэта якраз тое, чаго не хапае шматлікім менскім дыскатэкам.

Рэакцыя ў клюбнай моладзі на лік такіх пераверак чамусьці аказалася адназначнай: “Ня бачу я нічога дрэннага ў Вавілоне. Наадварот, амаль ці не адзіны клюб, дзе можна было сапраўды добра адарвацца”. Чаму ў камісіі прадстаўляць моладзь павінен удзельнік менавіта з БРСМ, таксама незразумела. “Я лічу, што гэта нахабнае прыніжэньне маіх правоў” – адзначыў студэнт 4-га курсу БДЭУ Яўген.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.