Крытычная маса ізноўку выяжджае на вуліцы Менску

Першая ў гэтым годзе акцыя Крытычнай масы адбудзецца 28 красавіка. Таму, калі ўладальнікі двухколавых сяброў яшчэ не пасьпелі выцерці пыл і ня змазалі ровар - самы час гэта зрабіць.

У гэты дзень у розных краінах па ўсім сьвеце ў дамоўленым месцы ў прызначаны час зьбіраецца вялікая колькасьць аматараў ровэраў самых розных узростаў, прафэсіяў, стыляў катаньня і зацікаўленасьцяў, каб прыняць удзел у Крытычнай масе (КМ).

Традыцыйна ўдзельнікі КМ вельмі разнастайныя і матывы прыехаць на гэтую акцыю могуць быць самыя розныя: прыцягнуць увагу да развіцьця ровэрнага транспарту, патрабаваць будаўніцтва адмысловых дарожак, нагадаць пра экалягічныя праблемы, зьвязаныя з нястрымнай аўтаматызацыяй, хтосьці прыяжджае проста пракаціцца зь вялікай групай аднадумцаў.

Такім чынам, акцыя пачынаецца 28-га красавіка ў 18.30 насупраць тэатра оперы і балета, каля помніка Максіму Багдановічу. Падрабязнасьці акцыі можна таксама даведацца ТУТ

Baj 15:30, 20/04/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.