Яшчэ 5 краінаў заявілі пра дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам

Урады Францыі, Аўстрыі, Славакіі, Латвіі і Эстоніі гатовыя стварыць умовы для атрыманьня ў сваіх краінах адукацыі беларускім студэнтам, якія былі адлічаны з навучальных устаноў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту, зьвязаных з аспрэчваньнем вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта сёньня паведамілі ў штабе лідэра аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Раней пра дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам заявілі ўрады Польшчы й Літвы.

На цяперашні момант больш 10 студэнтаў ужо адлічаны паводле палітычных матываў зь беларускіх ВНУ, шмат каму пагражаюць адлічэньнем падчас экзамэнацыйных сэсіяў.

Радыё Свабода

20:04, 19/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0565 seconds.