Працяг суда Тацяны Хома з БДЭУ

Сёньняшняе паседжаньне суда цягнулася ўсяго некалькі хвілінаў. Адвакаты абмяняліся рэплікамі, а судзьдзя сп-ня Мардовіч агучыла, што заўтра а 12:00 адбудзецца агучваньне вынікаў справы.

Т.Х.: Суд прайшоў нечакана хутка. Даволі складана зараз рабіць высновы ці нейкія здагадкі. Застаецца толькі чакаць заўтрашняга дня.

Тацяну Хома выключылі з БДЭУ ў лістападзе 2005 года з фармулёўкай за "самавольны выезд за мяжу", дзе студэнтка правяла 3 дні на Зьезьдзе Нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы ESIB і была абраная ў Праўленьне гэтай арганізацыі. Тацяна адразу ж пасьля незаконнага на яе думку выключэньня падала скаргу ў Міністэрства адукацыі Беларусі. У студзені міністэрства адказала адмовай на скаргу студэнткі, дзе прычынай выключэньня было пазначана ненаведваньне заняткаў, што не адпавядае самому загаду аб выключэньні, які падпісаў рэктар сп. Шымаў. Больш таго, паводле правілаў унутранага распарадку БДЭУ студэнтаў выключаюць пасьля пропуску 30 гадзінаў заняткаў у сэмэстар. Нават паводле дадзеных унівэрсытэта такой колькасьці прапушчаных заняткаў у Тацяны няма.

Агучваньне вынікаў суда Тацяны Хома супраць БДЭУ адбудзецца заўтра, 12 красавіка, а 12:00 ў судзе Заводзкага раёну: праспэкт Партызанскі 75/А (300 мэтраў у бок БДЭУ ад гатэлю "Турыст", ст. м. Партызанская). Паседжаньне адкрытае.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.