За два апошнія гады ствараецца ўжо другі па ліку ўнівэрсытэт

А. Лукашэнка 5 красавіка падпісаў Загад № 203 пра стварэньне ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўнівэрсітэт”. Прыём студэнтаў у гэтую ВНУ пачнецца ўжо ў гэтым годзе.

Установа будзе створана на базе Пінскага дзяржаўнага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Беларусі і філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта ў г.Пінску.

Студэнты пінскага філіяла БДЭУ, а таксама Пінскага філіяла Прыватнага інстытута кіраваньня і прадпрымальніцтва, які спыніў сваю дзейнасць, будуць пераведзеныя ў Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт ці іншыя ўстановы адукацыі на адпаведныя ці роднасныя спэцыяльнасьці.

Нагадаем, што 01.09.2004 быў адкрыты Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які быў створаны таксама пасьля падпісаньня адпаведнага загада прэзыдэнтам.

У інтэрвію БТ Лукашэнка адзначыў, што ў Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце ствараюцца ўмовы для вучобы і жыцьця студэнтаў, як у заходніх адукацыйных цэнтрах. У пераліку гэтых ўмоваў узгадана толькі матэрыяльная база ўнівэрсытэта: навучальныя карпусы, інтэрнат, стадыён, паліклініка, сталовая, бібліятэка. Пра ўмовы духоўнага жыцьця і магчымасьці студэнтаў выкарыстоўваць свае свабоды і правы нічога не гаворыцца.

Уні Вера 18:51, 08/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0554 seconds.