Нямеччына займае першае месца па колькасьці студэнтаў, якія скарысталіся праграмай ERASMUS
У 2004/2005 навучальным годзе 22.427 студэнтаў з Нямеччыны навучаліся па праграме ERASMUS у іншых эўрапейскіх краінах. Такую ацэнку прадставіла DAAD (Der Deutsche Akademische Austauschdienst).
Такім чынам Нямеччына знаходзіцца на першым месцы сярод іншых краінаў, дзе колькасьць студэнтаў, адасланых па праграме ERASMUS складае: Францыя - 21.561, Гішпанія - 20.819, Італія - 16.440.
Праграма ERASMUS падтрымлівае супрацоўніцтва і студэнцкія абмены ў галіне вышэйшай адукацыі. Некаторыя праграмы распаўсюджваюцца і на Беларусь. На жаль, беларускія ВНУ на дадзены момант не праяўляюць шырокай падтрымкі і зацікаўленнасьці да праграмы ERASMUS, і адпаведна яе прамоцыі сярод беларускіх студэнтаў.
Каментары праз FACEBOOK