ЭГУ гатовы прыняць на навучаньне студэнтаў, выключаных з беларускіх ВНУ па палітычным матывам

Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта (ЭГУ) далучыўся да заклікаў вызваліць грамадзянаў, якіх затрымалі падчас мірных акцыяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Нагадаем, ЭГУ у Менску быў зачынены беларускімі ўладамі ў чэрвені 2004 года. З кастрычніка 2005 года ВНУ аднавіў працу ў Вільні, а ў гэтым годзе атрымаў афіцыйны статус унівэрсытэта ў выгнаньні.

"Мы абураныя парушэньнем акадэмічных правоў моладзі, якую па палітычным матывам выключаюць з унівэрсытэтаў", - адзначаецца ў заяве, прынятай сябрамі сэната ЭГУ. У дакумэнце запісана і пра згоду прыняць для працягу навучаньня на адпаведныя праграмы ЭГУ тых студэнтаў, якія страцілі магчымасьць навучацца ў Беларусі.

Між іншым, афіцыйнай інфармацыі аб студэнтах, адлічаных за ўдзел у акцыях апазыцыі, няма. 24 сакавіка ў Міністэрстве адукацыі паведамілі, што студэнты, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэста на Кастрычніцкім пляцы ў Менску, будуць прыцягнутыя да адказнасьці за пропуск заняткаў.

Рэктараты будуць разглядаць кожны канкрэтны выпадак і студэнты будуць пакараныя ў адпаведнасьці з статутамі ВНУ, якія рэгулююць пытаньні пропуска заняткаў без прычыны. Гэта тычыцца, як студэнтаў, што бралі ўдзел у акцыі, так і іншых студэнтаў, што прапускалі заняткі без прычыны, падкрэсьлілі ў міністэрстве.

Паводле БелаПАН

14:50, 29/03/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5853 seconds.