Нарвэскі студэнцкі зьвяз StL распачаў онлайн - пэтыцыю ў падтрымку беларускіх студэнтаў
Нарвэскі студэнцкі зьвяз StL (STUDENTENES LANDSFORBUND) распачаў онлайн - пэтыцыю ў падтрымку беларускіх студэнтаў. На дадзены момант пэтыцыю падтрымалі прадстаўнікі Нарвэгіі, Швэцыі, Францыі, Нямеччыны, Даніі, Фінляндыі, ЗША, Італіі, Эстоніі, Латвіі і іншых краінаў сьвету.
StL мае наступныя патрабаваньні:
- Тацяна Хома і іншыя студэнты, якія былі зьняволены, павінны быць вызвалены з-за кратаў.
- Усе студэнты ў Беларусі павінны мець права на мірныя дэманстрацыі.
- Усе студэнты ў Беларусі павінны мець магчымасьць уваходзіць як ў нацыянальныя, так і інтэрнацыянальныя студэнцкія рухі.
Падпісацца пад пэтыцыяй можа тут http://www.stlweb.no/signatures.asp
Каментары праз FACEBOOK