Заклік да беларускіх студэнтаў
Студэнты Беларусі! Давайце ня будзем моўчкі глядзець, як выключаюць з унівэрсытэтаў нашых сяброў за іх словы пратэсту! Яны на пабаяліся сказаць “НЕ!” існуючыму рэжыму , яны не пабаяліся выйсьці на плошчу і вуліцы ў падтрымку сваіх палітычных поглядаў, у падтрымку незалежнасьці, свабоды, дэмакратыі! Шмат з нашых сяброў зараз арыштаваныя, і шмат зь іх адбываюць свае 10-15 сутак з-за які-небудзь тэрмас ці за коўдру ў заплечніку!
Мы не кідаем сваіх сяброў у цяжкі для іх час! Мы былі і застаемся з імі! Мы студэнты Беларусі, лепшай у свеце краіны! Мы падтрымаем тых, каго выключаюць несправядліва!
Студэнты Беларусі! Хай, нават, мы і ня зможам дабіцца аднаўленьня нашых сяброў у ВНУ Беларусі! Хай нас не чуе міністэрства адукацыі! Мы самі – найбуйнейшая сіла! Мы – будучыня нашай краіны! За намі праўда, за намі жыцьцё! І мы дакладна здольныя сказаць: “Мы з тымі, хто не баіцца! У нас ёсьць права падтрымаць сваіх сяброў! І мы гэта зробім!”
Будзьце гатовыя сустрэцца ля ўвахода ў галоўны корпус БДУ з боку пл.Незалежнасці ў бліжэйшы час! Дакладны дзень і гадзіна сустрэчы будзе азначана арганізатарамі. Сачыце за падзеямі!
Студэнты БДУ
Ліст дасланы на адрас рэдакцыі сайту