На філфаку БДУ студэнтаў таксама просяць зьехаць зь Менску

Сытуацыя, якая склалася ва ўнівэрсытэтах сталіцы выклікае звыклае зьдзіўленьне. Кіраўніцтва ВНУ гатовае падараваць некалькі “халяўных” выходных дзён студэнтам з рэгіёнаў, толькі б яны прагаласавалі датэрмінова і разьехаліся па хатах.

Так, супрацоўнікі дэканата філялягічнага факультэта БДУ асабіста зазірнулі ў кожную аўдыторыю, настойліва прапануючы студэнтам з рэгіёнаў напісаць заявы на імя дэкана і зь пятніцы да аўторка адпачываць дома з бацькамі.

На лягічнае пытаньне студэнтаў: “Як нам з нашай менскай прапіскай прагаласаваць у сябе на вёсках?” прагучаў адказ: “А Вы прагаласуйце датэрмінова”.

Кіраўніцтва ўнівэрсытэта моцна заклапочана плянамі сваіх студэнтаў на бліжэйшыя дні, асабліва на вечар 19 сакавіка, таму і вырашыла прадставіць магчымасьць правесьці некалькі дзён у сямейным коле, “абы толькі ня ўдзельнічалі ані ў якіх акцыях”.

Прапанова адпачыць не распаўсюджваецца на студэнтаў-менчукоў. Ім прыйдзецца сумленна наведваць пары і ў пятніцу, і ў суботу, і ў панядзелак. “Бо за іх, - зазначыла кіраўніцтва факультэта, -- мусяць адказваць бацькі”.

Ada 04:56, 15/03/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.