Нямецкія студэнты стварылі робата, які налівае ў куфаль нефільтраванае піва

Студэнты Дармштацкага інстытута электрамеханічных канструкцыяў (Нямеччына) сканструявалі машыну, якая здольная самастойна наліваць у куфаль нефільтраванае піва і пры гэтым не разліць ні кроплі.

Студэнты, што вывучаюць электратэхніку і інфармацыйныя тэхналёгіі распрацавалі шэраг розных "электрамагнітных афіцыянтаў". У межах навучальнай праграмы па "Практычнай мэтадалёгіі" студэнты прапанавалі 5 распрацовак па аўтаматычнаму разьліву піва.

Адна з умоваў такіх канструкцый: павінна быць улічана ня толькі маса піва, прыдатная да піцьця, але й хуткасьць наліваньня. Адзнака ўлічвае таксама й эстэтычны бок выніку. "Шапка зь пены павінна быць па форме падобная да кароны". Сабекошт вытворчасьці не павінен перавышаць 75 эўра. Такім чынам гэткі робат-бармэн можа быць запушчаны ў сэрыйную вытворчасьць.

Сярод рэалізаваных праектаў ёсьць таксама робаты, якія спаборнічаюць у перацягваньні каната, робат-баскетбаліст, робат, які ўмее граць у дартс. Выкананьне такіх працаў студэнтамі сталася ўжо традыцыяй для гэтага ўнівэрсытэта.

Паводле Spiegel

12:47, 27/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4505 seconds.