Community Studenty.by: фотарэпартаж зь вечарыны (частка 2)

"Нагуаль" віншуе studenty.by з двума гадамі працы, першай тысячай карыстальнікаў і з такой удалай вечарынай. Яшчэ раз пранікнуцца творчасьцю гурта можна 26 лютага ў Малой залі Палацу рэспублікі (сачыце за навінамі!).
Аляксей Янукевіч радуецца сваёй перамозе на аўкцыёне. Ён адхапіў малюнак tarki з выявай вожыкаў, які быў намаляваны ў 2003 годзе да першай навіны на studenty.by. Аляксей аддаў 50 000 кроўна заробленых беларускіх рублёў за шэдэўр! Дзякуй Аляксею! Tarka, працягвай маляваць - заробім на ўласны сэрвэр для сайту! ;)
Яўген Валошын сьпяваў кранаючыя сэрцы песьні. Была нават песьня на вершы маладога беларускага паэта Глеба Лабадзенкі, які таксама прысутнічаў у залі.
Нашыя заўзятары - сябры каманды studenty.by, удзельнікі Community Studenty.by! Baj папівае піўко, усьведамляючы, што ўсе прысутныя прайшлі празь яго рукі... Baj стаяў на ўваходзе і кантраляваў наяўнасьць ва ўсіх унікальных прыгожанькіх аранжавых запрашальнічкаў.
Адпачывалі ўсе. Праўда, каля бару была чарга, але тое было варта таго ;)!
Усіх ведаем па нікам - прыемна пазнаёміцца, пабачыцца, паразмаўляць... Да сустрэчы online на сайце, а таксама памятаем, што Community Studenty.by - добры connect нават offline! ;)
Яшчэ раз усім прывітанкі! І да сустрэчы!